Па ТБ паказалі чатырох затрыманых.

Адна з іх — 29-гадовая Вікторыя Волчак. Яна родам з Глуска, жыве ў пасёлку Ждановічы Мінскага раёна. Дзяўчына адвучылася ў Нясвіжскім педагагічным каледжы. Працавала ў салонах сувязі, на аўтазапраўцы, у крамах.

Вікторыя Волчак. Скрын відэа АНТ

Вікторыя Волчак. Скрын відэа АНТ

Другая дзяўчына, якую затрымалі, — Савачкіна Ганна. Мінчанцы 24 гады, вучылася на журфаку БДУ, але не скончыла, у 2022-м паступіла зноў — на першы курс біяфака.

Савачкіна Ганна. Скрын відэа АНТ

Савачкіна Ганна. Скрын відэа АНТ

Затрымалі і саму Ганну, і яе маці Таццяну Русак.

Затрымалі таксама 29-гадовага Андрэя Грыгор'ева. Хлопец з Мінска, скончыў медыцынскі каледж і працаваў зубным тэхнікам у прыватным стаматалагічным цэнтры.

Андрэй Грыгор'еў. Скрын відэа АНТ

Андрэй Грыгор'еў. Скрын відэа АНТ

Што іх звязвае?

На АНТ сцвярджаюць, што ўсе знаёмыя з 23-гадовым Валерыем Водзіным, які ў пачатку лютага выехаў ва Украіну і пасля далучыўся да добраахвотнікаў. Хлопец нібыта перасылаў у Беларусь настольныя электрапліты, каб з іх дапамогай учыніць «тэракт на 9 Мая». Забраць і схаваць іх ён прасіў сваіх знаёмых.

Валерый Водзін. Скрын відэа АНТ

Валерый Водзін. Скрын відэа АНТ

Па версіі АНТ, электрычныя пліты даставілі з Кіева ў Мінск (у пункт на Каменнай Горцы) абходным шляхам праз Еўропу. Адну з электрычных пліт, як сцвярджаюць у фільме, забрала Ганна і закапала на могілках у Калодзішчах, куды яе падвезла маці. Другую, паводле версіі АНТ, забрала Вікторыя, а хаваў Андрэй.

Усе чацвёра за кратамі. Вядома, што некаторых затрымалі каля двух тыдняў таму. Па словах прапагандыстаў, яны праходзяць па справе як падазраваныя ў здрадзе дзяржаве (артыкул 356 КК) і здзяйсненні акта тэрарызму (артыкул 289 КК).

У сюжэце начальнік Галоўнага ўпраўлення спецыяльных экспертыз Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Уладзімір Атрашкоў каментуе, што ў плітах знайшлі пластычныя выбуховыя рэчывы і дэтанатары, а агульная маса выбуховых рэчываў — каля 2 кг.

Ускрытая плітка, паказаная на АНТ

Ускрытая плітка, паказаная на АНТ

Але сюжэт пакідае недаўменне — што ў ім робяць акцёрскія сцэнкі з удзелам студэнтаў і выкладчыкаў журфака БДУ? На працягу ўсяго роліка паказваюць «мастацкія рэканструкцыі» таго, як нейкі прыяцель у перапісцы просіць студэнта забраць пасылку, той пагаджаецца, а пасля іх збіраюць у зале журфака на прагляд прапагандысцкага фільма АНТ і ён перадумвае.

Пасля такога «мастацкага ходу» застаецца пытанне: наколькі можна верыць астатняй інфармацыі ў сюжэце?

Чытайце таксама:

КДБ Беларусі заявіў пра тое, што ў краіне планавалі тэракты на 9 Мая

Клас
7
Панылы сорам
97
Ха-ха
20
Ого
4
Сумна
6
Абуральна
70