Два паўфінальныя матчы ўчора скончыліся з аднолькавым лікам 0:0.
Аднак у першым матчы «Тарпеда-БелАЗ» быў мацнейшы за «Славію» — 1:0, а БАТЭ і «Нёман» двойчы згулялі 0:0. Дадатковы час таксама не вызначыў пераможцы, і справа дайшла да серыі пенальці, дзе БАТЭ перамог — 5:4.
Фінал пройдзе 28 мая на стадыёне «Дынама».
Ён стане трэцім супрацьстаяннем каманд у рамках Кубка Беларусі. Упершыню «Тарпеда-БелАЗ» гуляў супраць БАТЭ ў 2010 годзе. Тады барысаўцы разграмілі супернікаў — 0:5.
Другая спроба аказалася для «Тарпеда-БелАЗ» удалай. У 2016 жодзінцы атрымалі перамогу (0:0, 3:2 па пенальці), адзначае «Трыбуна».
Чытайце таксама:
Федэрацыя футбола ніяк не можа вызначыцца, што рабіць з клубамі, якія ўдзельнічалі ў дамоўных матчах
З салігорскага «Шахцёра» могуць зняць як мінімум 15 балаў і выключыць з вышэйшай лігі





