Як адзначыў А. Корзун, у сталіцы адпрацоўваюць пытанне надання бясплатных парковачных месцаў для пацыентаў устаноў аховы здароўя, якія прыехалі на прыём, а таксама для наведвальнікаў іншых сацыяльных аб'ектаў у зоне платнай паркоўкі.

— Для дзіцячых садкоў разглядаем такі варыянт: плата за паркоўку паблізу іх можа спаганяцца з 9:00 да 17:00. Тады бацькі змогуць прывозіць дзяцей у сад раніцай і забіраць іх дадому пасля працы, не выдаткоўваючы грошы на аплату паркоўкі, — патлумачыў А. Корзун.

Што тычыцца пацыентаў устаноў аховы здароўя ў зоне платнай паркоўкі (а гэта і гарадскі анкадыспансер, і гарадская бальніца №2), цяпер спецыялісты вызначаюць, якім чынам зрабіць для іх бясплатнымі машына-месцы.

Выпрацаваць адпаведныя рашэнні плануецца на працягу месяца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?