Аляксей Данілаў. Фота: УНІАН

Аляксей Данілаў. Фота: УНІАН

Расійская Федэрацыя была ў шоку ад удалай ліквідацыі балістычнай ракеты «Кінжал» у небе над Кіевам у ноч на 4 мая.

Пра гэта паведаміў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў падчас украінскага марафону. Паводле яго слоў, РФ дарэмна лічыла сваю «балістыку» непаражальнай для сістэм СПА, бо амерыканскі Patriot непрыемна здзівіў ворага, піша УНІАН.

«Для расіян гэта быў шок, бо яны лічылі ракеты «Кінжал» такімі, якія немагчыма збіць. Таму разумеем, што неба ў нас абароненае», — адзначыў ён.

Таксама ён згадаў пра тое, што сістэмы Patriot здольныя бездакорна працаваць не толькі па «Кінжалах», але і эфектыўна збіваць іншыя цэлі.

Чытайце таксама:

УСУ ўсё ж такі збілі «Кінжал»

Збіццём «Кінжала» ўкраінцы пацвердзілі на практыцы тое, што было гіпотэзай — ЗША

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0