Ён паспрабаваў растлумачыць, што Расія «так павольна дзейнічае» ва Украіне, «бо рускія не вядуць вайну».
«Весці вайну — гэта зусім іншая справа, гэта поўнае знішчэнне інфраструктуры, гэта поўнае знішчэнне гарадоў. Мы гэтага не робім. Мы спрабуем захоўваць інфраструктуру і мы спрабуем захоўваць чалавечыя жыцці», — сцвярджае Пяскоў.
Сярод мэтаў, якіх дасягнула Расія ў вайне, Пяскоў адзначыў «далучэнне» новых рэгіёнаў.
Калі раней у Расіі заяўлялі пра поўнае знішчэнне Узброеных сіл Украіны, то цяпер, па словах Пяскова, у Расіі «атрымалася парадкам патрапаць яе вайсковую машыну».





