Усяго за 2022 год на тэрыторыі Расіі такім чынам «згубілася» палова адпраўленых з ЕС тавараў падвойнага прызначэння, якія ў тым ліку можна выкарыстоўваць у ваеннай прамысловасці.
Пры гэтым, «непрапарцыйна вялікая частка фантомнага экспарту» ішла з краін Балтыі, якія мяжуюць з Расіяй і Беларуссю.
Журналісты зрабілі выснову, што тавары, экспарт якіх у Расію быў забаронены пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, траплялі ў РФ на падставе таго, што яны нібыта прызначаліся для іншых дзяржаў.
Расія змагла абысці санкцыі, паказаўшы фальшывыя пункты прызначэння ў мытных дэкларацыях ЕС. Гэта дапамагло Маскве захаваць доступ да найважнейшых еўрапейскіх тавараў, уключаючы кампаненты самалётаў, аптычнае абсталяванне і газавыя турбіны.
Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну заходнія краіны ўвялі супраць Расіі санкцыі, якія ў тым ліку забараняюць увоз у краіну тавараў падвойнага прызначэння. У 2023 годзе ЕС таксама абмежаваў транзіт такіх тавараў, каб яны не патрапілі ў Расію ў абыход санкцый.
Чытайце таксама:
З расійскага рынку можа знікнуць бытавая тэхніка вядомых замежных брэндаў
Турцыя раптоўна спыніла транзіт санкцыйных грузаў у Расію. Мытная сістэма блакуе іх афармленне





