Адбываць тэрмін палітвязня накіравалі ў сярэдзіне сакавіка ў івацэвіцкую калонію №5. Праваабаронцам стала вядома, што 28 сакавіка яго змясцілі ў штрафны ізалятар. Адразу яго адправілі на 10 сутак, а потым працягнулі тэрмін у ШІЗА, дзе ён можа знаходзіцца да гэтага часу. Таксама да палітвязня не можа патрапіць адвакат.
6 мая хлопец адзначаў у калоніі сваё 33-годдзе.
Падтрымайце палітвязня лістамі і тэлеграмамі:
ПК №5, 225293, г. Івацэвічы, вул. Дзяржынскага, 1, Аляксандр Уладзіміравіч Францкевіч.
Чытайце таксама:
Больш за месяц няма вестак ад палітвязня Аляксандра Францкевіча
«90 бясконцых дзён». Столькі часу няма звестак пра Міколу Статкевіча
Падобна, што Статкевіч, Знак і Лосік працяглы час знаходзяцца ў ШІЗА — праваабаронцы





