У Фінляндыі абваліўся падвесны мост. 24 чалавекі пацярпелі, у тым ліку дзеці
У горадзе Эспаа абваліўся мост — пацярпелі 24 чалавекі, сярод іх школьнікі. Цяпер на месцы надзвычайнага здарэння праходзіць выратавальная аперацыя, паведамляе Yle.fi.
Скрыншот відэа
Мост абрынуўся раніцай 11 мая.
Ратавальная служба паведамляе, што падчас надзвычайнага здарэння пацярпелі мінімум 24 чалавекі. Яны атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
Сярод пацярпелых шмат дзяцей, якія ў той момант былі на школьнай прагулцы.
Паліцыя пачала расследаванне па факце здарэння.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ