Пра сэрвіс паведаміў твітэр-акаўнт Беларускага N-корпуса.
«Моўная даведка» ставіць за мэту павышэнне ўзроўню пісьменнасці і агульнае развіццё культуры маўлення ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай, папулярызацыю выданняў Інстытута мовазнаўства, аб’ектыўнае адлюстраванне фактаў пра беларускую мову.
Скрын даведкі
Дасылаць пытанні можна на электронную пошту [email protected]. На сайце будуць размяшчацца толькі пытанні, адказы на якія могуць быць карысныя шырокаму колу чытачоў. Адказы даюцца бясплатна.
Падобны па функцыі сайт Грамота.ру для праверкі правапісу рускай мовы дзейнічае аж з 2000 года.
На сайце ж самога Беларускага N-корпуса маецца корпус тэкстаў сучаснай беларускай мовы, дзе можна адшукаць ужыванне таго ці іншага слова або выразу ў кантэксце.
Яшчэ адзін сэрвіс на сайце, «Беларускі Біблійны корпус», змяшчае 16 перакладаў Бібліі на беларускую мову, а таксама тэксты на іншых мовах (лаціна, яўрэйская, украінская, польская і іншыя) для параўнанняў і ўяўляе сабой зручны і эфектыўны інструмент для перакладчыкаў і даследчыкаў Бібліі.
А раздзел «Праверка правапісу +анлайн» дапаможа пазбавіцца памылак у тэксце, напісаным афіцыйным правапісам. Тут жа можна спампаваць карысны дадатак для браўзера LanguageTool для праверкі беларускага правапісу.
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»Чытайце таксама:
«Łupі łacіnkaj!» Беларус зрабіў лацінізатар для Mac
Беларусы збіраюць подпісы, каб на айфонах і макбуках дадалі беларускую мову ў якасці сістэмнай
У інтэрнэце стварылі петыцыю, каб у Google Translate з’явілася беларуская агучка





