Галоўны апанент Эрдагана, лідар Рэспубліканскай народнай партыі Кемаль Кылычдароглу. Фота: AP
Пра гэта сведчыць апытанне, праведзенае ў чацвер кампаніяй Konda, піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на агенцтва Reuters.
Паводле апытання, Эрдагана падтрымліваюць 43,7% выбарцаў, а лідар Рэспубліканскай народнай партыі Кемаль Кылычдароглу — 49,3%. Такая сітуацыя азначае, што пераможцу вызначыць другі тур, які павінен адбыцца 28 мая.
Атрыманыя сацыялагічныя даныя ўзмацнілі ўражанне, што Эрдаган сутыкнуўся з самым сур'ёзным выклікам за ўвесь час свайго дваццацігадовага праўлення.
Гэтыя звесткі ў асноўным супалі з вынікамі некаторых іншых апытанняў, у якіх Кылычдароглу, кандыдат ад галоўнага апазіцыйнага альянсу, апярэджваў Эрдагана.
Па даных апытання, праведзенага 6-7 мая, яшчэ адзін кандыдат Сінан Аган атрымаў падтрымку 4,8% выбаршчыкаў, а Мухарэм Інчэ — 2,2% (сёння Інчэ зняўся з выбараў —НН). Konda сцвярджае, што большасць апытаных імі выбаршчыкаў схіляюцца да галасавання за Кылычдароглу, лідара асноўнай апазіцыйнай Рэспубліканскай народнай партыі.
Выбары адбудуцца праз тры месяцы пасля разбуральнага землятрусу, у выніку якога ў Турцыі загінула больш за 50 тысяч чалавек і мільёны засталіся без прытулку.
Чытаць таксама:
Эрдаган заявіў, што ў Турцыі знайшлі вялікія запасы высакаякаснай нафты
Эрдаган заяўляе, што турэцкая разведка забіла лідара «Ісламскай дзяржавы» у Сірыі





