Фота: podlaski.strazgraniczna.pl
Першае здарэнне адбылося апоўдні, другое — увечары. Беларусы пасля атрымання ад палякаў інфармацыі пра ўзгаранні ліквідавалі іх. Але Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі пра пажары 10 мая ў Белавежскай пушчы нічога не паведамляла.
Падобнае здарэнне адбылося каля мяжы Беларусі з Латвіяй. Латвійскія памежнікі выказалі меркаванне, што прычынай пажару маглі стаць мігранты, якія спрабуюць нелегальна патрапіць у ЕС. Такой самай думкі прытрымліваюцца і польскія памежнікі.
Магчыма, што нелегальныя мігранты з Азіі і Афрыкі ў чаканні магчымасці пераходу праз мяжу паляць у лясах вогнішчы, што і прыводзіць да пажаранебяспечных сітуацый.
Чытайце таксама:
Літва не стала працягваць рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю
Адновіцца авіязлучэнне з Іранам. Ці рызыкне Лукашэнка паўтарыць атаку мігрантамі?





