Фота ілюстрацыйнае
Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў мірных акцыях пратэсту ў 2020 годзе, а таксама ў выхадзе на праезную частку і блакіроўцы руху грамадскага транспарту. Ён цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым. Ткачэнку апазналі па фотаздымках і відэазапісе, знойдзеных у інтэрнэце, а таксама па даных тэлефонных размоў, якія сілавікам перадаў мабільны аператар.
У затрыманага забралі тэлефон, а таксама штаны і майку, у якіх ён хадзіў на пратэсныя акцыі.
Віталь Ткачэнка мае сярэднюю адукацыю і працуе слесарам.
Чытайце таксама:
Вызвалілі палітвязня Рамуальда Улана
Адваката выключылі з калегіі пасля арышту за лайк у сацсетках





