Яўген Прыгожын. Скрыншот відэа
Кіраўнік ПВК публічна звяртаўся да Шайгу яшчэ з пачатку мая і абяцаў вывесці свае падраздзяленні з Бахмута на фоне недахопу боепрыпасаў. Пасля гэтага сам Прыгожын і тэлеграм-каналы, звязаныя з «Вагнерам», абвінавацілі расійскія падраздзяленні ў здачы ўкраінскім сілам флангавых пазіцый «практычна без бою», нагадвае «База».
Мінабароны РФ пасля чутак аб распачатым контрнаступе УСУ паведамляла, што «штурмавымі атрадамі працягваецца вызваленне заходняй часткі Арцёмаўска (так расіяне называюць Бахмут — НН)».
Чытайце таксама:
УСУ прасунуліся на бахмуцкім кірунку, у горадзе не страчана ніводнай пазіцыі — Маляр





