Замест трох гадоў Дзмітрый Мядзвецкі правядзе ў калоніі 2,5 года, паведамляе тэлеграм-канал «Затрыманні, суды ў Лідзе». Такое рашэнне вынес Гродзенскі абласны суд падчас абскарджання прысуду.
Дзмітрыя Мядзвецкага абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, псаванні шляхоў зносін і абразе Лукашэнкі, нагадвае тэлеграм-канал «Права маюць».





