Віктар Хрэнін выступае з прамовай замест Лукашэнкі 9 мая 2023 года. Скрыншот відэа
Раніцай 9 мая Лукашэнка прысутнічаў на парадзе ў Маскве. Ён выглядаў хворым, на руцэ быў бінт. Палітык не змог прайсці 300 метраў ад трыбуны да Аляксандраўскага саду разам з іншымі кіраўнікамі краін, і яго адвезлі электрамабілем.
Адразу пасля даволі кароткай цырымоніі ўскладання кветак Лукашэнка з’ехаў, не застаўшыся на сняданак у Пуціна.
На апошніх мерапрыемствах, дзе выступаў Лукашэнка, у яго быў асіплы голас — што тыпова для фарынгіту і танзіліту.
Па інфармацыі канала «Мотолько Помогі», 11 мая мусіла прайсці нарада з удзелам Лукашэнкі па тэме карупцыі і арыштаў дактароў. Запланавана яна была даўно, але ў выніку адмянілася.
У канале лукашэнкаўскай прэс-службы пасля 9 мая не было ніякіх фота палітыка. Толькі 12 мая з'явілася навіна, што Лукашэнка нібыта накіраваў адказ у адрас прэс-сэкратара ААН на запрашэнне прыняць удзел у саміце па мэтах устойлівага развіцця. Інфармацыя была размешчана ад імя прэс-службы.
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»Чытайце таксама:
«Шапнулі, што падхапіў заразу». Што беларускія і расійскія прапагандысты напісалі пра стан Лукашэнкі
Лукашэнка не выступіў з прамовай на плошчы Перамогі ўпершыню за час свайго кіравання





