Дзмітрый Мядзведзеў

Дзмітрый Мядзведзеў

«Стварэнне ў зялёным пажадала смерці ўсім у Крамлі. Прычым не ад сваіх рук. Хто як памрэ, нам невядома, бо шляхі Гасподнія невядомыя. Але ў наркамана ў Кіеве якраз ёсць шанец згінуць менавіта ад сваіх рук. Акачурыцца, здзейсніўшы баязлівае самагубства. Як Гітлер, наглытаўшыся сабачага яду», — напісаў палітык.

Лічыцца, што Гітлер забіў сябе 30 красавіка 1945 года, стрэліўшы з пісталета ў скронь. Хоць у савецкай гістарыяграфіі сцвярджалася, што ён прыняў цыянід. Атруцілася яго жонка Ева Браўн.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у інтэрв'ю Бі-бі-сі, што крамлёўскія кіраўнікі наўрад ці памруць сваёй смерцю. Вось што ён сказаў: «Хто там, у Крамлі, паверце, яны скончаць дрэнна. Не ведаю, шчыра кажучы, як, але хацелася б, каб хутчэй скончылася. Але яны дакладна сваёй смерцю не скончаць».

Чытайце таксама:

Мядзведзеў намякнуў, што падазраванага ў замаху на Прылепіна могуць забіць у турме

Мядзведзеў расказаў дзецям, што ў Расіі «не здрыганецца рука» ўжыць ядзерную зброю

Эксперт патлумачыў мэты радыкальных выказванняў Дзмітрыя Мядзведзева

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?