Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны
У пятніцу плануецца сустрэча Зяленскага з прэзідэнтам Італіі Серджа Матарэла ў прэзідэнцкім палацы. Час сустрэчы не называюць з меркаванняў бяспекі.
Таксама плануецца сустрэча з прэм'ерам Джорджыяй Мелоні.
Са слоў крыніц у Ватыкане, Зяленскі можа сустрэцца і з Папам. Ніякіх дэталяў пакуль не раскрываюць.
Спачатку італьянскія СМІ са спасылкай на крыніцы паведамілі, што прэзідэнт Украіны можа наведаць Італію з непрацяглым візітам падчас падарожжа ў Германію, дзе ён павінен быць у гэтыя выхадныя.
Чытайце таксама:





