Скрыншот відэа
Як сцвярджаюць лукашэнкаўскія следчыя, увечары 11 мая на аўтадарозе М-5 Мінск — Гомель паблізу вёскі Ясень Асіповіцкага раёна (гэта далёка ад любой мяжы) 50-гадовы кіроўца аўтамабіля DAF, які праязджаў ля вайсковай транспартнай калоны, зрабіў падрыў «неўстаноўленай прылады». Прылада тая нібыта была самастойна вырабленая з піратэхнічных вырабаў, мужчына кінуў яе ў бок вайскоўцаў і вайсковай тэхнікі, а пасля паспрабаваў уцячы.
Пры гэтым на паказаным відэа ў кабіне аўто — звычайныя петарды. Імаверна, нейкую з іх мог кінуць мужчына.
Падчас пераследу, як сцвярджаецца, ягоны аўтамабіль быў блакаваны вайскоўцамі, а сам мужчына затрыманы.
Падобна да таго, што чалавеку будуць шыць «палітыку», бо сцвярджаецца, што «кабіна аўтамабіля мужчыны аблепленая экстрэмісцкай сімволікай», а ў мабільным тэлефоне — «мноства падпісак на радыкальныя каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі».
Сярод прадэманстраванай у відэа «экстрэмісцкай сімволікі» быў заўважаны і лагатып папулярнага нямецкага гурта «Рамштайн».
Супраць мужчыны, як паведамляецца, завялі крымінальную справу па артыкуле за асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339).






Ад стваральнікаў "крысы ў вадаправодзе"
"Хацелі коленьку у погреб у гомеле"
"гараж са зброяй перад выбарамі 2011"
Новы хіт "экстрэміст з Рамштайнам"