Учора ў Мінску адбыўся пажар у будынку міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА». Фота: МНС

Учора ў Мінску адбыўся пажар у будынку міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА». Фота: МНС

Як высветлілася, загарэўся вестыбюль. Агнём былі пашкоджаныя маёмасць у памяшканні вестыбюля, падвесная столь, мэбля, шкленне.

Пасля ліквідацыі пажару самастойна звярнуўся да брыгады хуткай медыцынскай дапамогі мужчына 1963 г.н. — вахцёр універсітэта «МІПСА». Яго з апёкамі рук шпіталізавалі.

Прычына пажару высвятляецца.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
0