Actors of BlackBerry Film

Акцёры фільма BlackBerry, у тым ліку Джэй Барушэль і Мэт Джонсан. Фота: IFC Films

Век тэхнагій — кароткі. Яшчэ крыху больш за дзесяць гадоў таму аб партатыўнай прыладзе BlackBerry марыў кожны амерыканскі падлетак, а бізнэсмены выкарыстоўвалі гэтыя тэлефоны як сімвал статусу. Сёння ўжо ніхто не ўспомніць, як тыя тэлефоны выглядалі.

Фільм пераносіць гледача ў 1996 год, калі Майк Лазарыдзіс (Джэй Барушэль) і Дуг Фрэгін (Мэт Джонсан), найлепшыя сябры і сузаснавальнікі невялікай тэхналагічнай кампаніі пад назвай Research in Motion, спрабуюць прадаць прадукт — рэвалюцыйную камбінацыю мабільнага тэлефона, электроннай пошты і пэйджара. Гэта дзеецца ў час відэакасет і праваднога інтэрнэту з піскучымі мадэмамі, калі сама ідэя тэлефона, які мог бы працаваць з электроннай поштай, — была напраўду наватарскай.

Гэтай пары не хапае дзелавога духу, неабходнага для рэальнага продажу тэлефонаў. Вось чаму дальнабачны Лазарыдзіс прымае рашэнне аб’яднаць намаганні з прадаўцом Джымам Бэлсілі (Глен Хоўэртан) — бязлітасным капіталістам, якому цікавыя грошы, а не вынаходніцтвы.

Jay Baruchel in BlackBerry

Джэй Барушэль іграе судырэктара Research In Motion Майка Лазарыдзіса ў фільме BlackBerry. Фота: IFC Films

Адна з тэм стужкі — уразлівасць і магчымасць эксплуатацыі крэатыўшчыкаў на бязлітасным рынку. У той жа час фільм расказвае і пра тое, як супрацоўніцтва людзей, абсалютна розных па характары і каштоўнасных арыенцірах, прыводзіць да поспеху BlackBerry, а потым і да заняпаду — з гэтай жа прычыны.

Крыніца гумару і эмацыйнасці ў фільме — Дуглас Фрэгін, супрацьлегласць Майка — тэхнічнага генія, які ёсць мозгам аперацыі, і, натуральна, бізнэсмена Джыма. Дуглас носіць павязку на галаве і любіць чарапашак-ніндзя. Дуг з ліку тых «айцішнікаў», якія выглядаюць і паводзяць сябе як школьнікі, і чыя камунікацыя — гэта сумесь тэхнічных размоў і цытат з фільмаў.

Сярод недахопаў фільма крытыкі адзначаюць заблытанасць і невыразны пасыл: што рухае героямі і «хто вінаваты», не заўсёды ясна. У стужцы няма ні рэальнага, ні віртуальнага персанажа (апавядальніка), чый пункт гледжання падтрымлівае гісторыя, і ствараецца адчуванне, што як быццам рэжысёр і сам недастаткова добра ведае сваіх герояў.

Тым не менш стужка, заснаваная на кнізе Джэкі Макніш і Шона Сілкафа «Страта сігналу: нерасказаная гісторыя неверагоднага ўзлёту і падзення BlackBerry», выглядае як надзеленая жыццём, душой і смуткам. Гэта аповед пра спраўджанне мары, пакуль сумнеўныя дзелавыя здзелкі, сваркі і, нарэшце, запуск і iPhone не аб'яднаюцца, каб разбурыць яе.

 

Чытайце яшчэ:

Фільм «Тэтрыс»: як замежныя бізнэсмены куплялі правы на сусветна вядомую гульню ў савецкага інжынера

Што паглядзець. «Сантэхнікі Белага дома» — палітычная сатыра на падставе рэальных падзей

Сучасным дзецям паказвалі капірку, касетны плэер, тэтрыс ды іншыя старыя рэчы і пыталіся, што гэта — вясёлае відэа

Гэтыя бабулі і дзядулі першы раз у жыцці зрабілі сэлфі ФОТЫ

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0