Па стане на 14 мая 2023 года ў Беларусі 1483 чалавекі прызнаны палітычнымі зняволенымі, з іх не менш за 6 чалавек — адвакаты.

Усе адвакаты, прызнаныя палітвязнямі, аказаліся ў няволі праз жаданне дапамагаць сваім кліентам, нягледзячы на пагрозы, ціск і рэпрэсіі. Гэтыя адвакаты ўдзельнічалі ў палітычных працэсах, абаранялі палітвязняў, з прычыны чаго самі сталі палітвязнямі. Усе яны, як і кожны чалавек са спіса палітычных зняволеных, павінны быць вызвалены і рэабілітаваны, крымінальныя справы ў дачыненні да іх павінны быць перагледжаны і спынены.

На жаль, зараз палітычныя зняволеныя сутыкаюцца з неабгрунтаваным і вельмі моцным абмежаваннем магчымасці весці перапіску, а ў шэрагу выпадкаў сваякі і адвакаты не маюць да іх доступу цягам месяцаў, што з'яўляецца грубым парушэннем як міжнародных стандартаў, так і нацыянальнага заканадаўства. Але, нягледзячы на ўсё гэта, мы перакананыя, што нават пры адсутнасці хуткай прамой сувязі з імі мы ўсё роўна павінны падтрымліваць іх і нагадваць іншым пра іх як мага часцей.

Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека сумесна з праектам «Права на абарону» напярэдадні Дня салідарнасці з палітычнымі зняволенымі Беларусі, які праводзіцца ўжо другі год 21 мая, прапануе далучыцца да акцыі «Напішы адвакату!».

У межах гэтай акцыі мы просім усіх і кожнага, каму неабыякавы лёс адвакатаў, якія знаходзяцца ў зняволенні, і незалежна ад таго, ці былі вы іх кліентамі, сябрамі або калегамі, ці асабіста знаёмыя не былі — напісаць на адрас аднаго або некалькіх з іх адкрыты ліст, размясціўшы яго ў той ці іншай сацыяльнай сетцы з хэштэгам #напішыадвакату ці #напишиадвокату. Акрамя таго, калі публічнае размяшчэнне паведамленняў у сетцы можа быць для вас небяспечным, свой ліст вы можаце даслаць на электронную пошту асацыяцыі ([email protected]) альбо на электронную пошту праекта «Права на абарону» ([email protected]) без указання свайго імя, захаваўшы сваю ананімнасць у публічнай прасторы. 21 мая будуць апублікаваныя ўсе атрыманыя ананімныя лісты і ўсе лісты з хэштэгамі ў сацыяльных сетках. Таксама лісты будуць перададзены сваякам адвакатаў.

«Памятаю судовыя пасяджэнні, дзе ты вызначаўся красамоўствам, і доўгія тэлефонныя размовы пра перспектывы справы, стратэгіі далейшых дзеянняў па ёй. Твае размовы з кліентамі, супрацоўнікамі суда, праваахоўнікамі. Столькі ў гэтым было годнасці, што было немагчыма адарваць погляд! Мяне захапляла твая вытрымка. У мяне так не атрымлівалася, тэмперамент не той.

Ведаеш, я ўпэўнены, што да нас вернецца і наша любімая вуліца, і наша прафесія. Бо тое, што адбываецца з табой, — гэта настолькі несправядліва, што падобна да начнога кашмару.

Ведаю, што ён рана ці позна скончыцца. Чым раней, тым лепш для ўсіх нас», — напісаў адзін з адвакатаў асуджанаму на 10 гадоў Аляксандру Данілевічу.

На гэты момант у зняволенні па палітычных матывах знаходзяцца адвакаты:

Чытайце таксама:

«Гэта катастрофа». Колькасць адвакатаў зменшылася на чвэрць 

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
7