Самалёт з Шарм-эль-Шэйха прызямліўся каля поўначы ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск». На пашпартным кантролі ў некалькіх пасажыраў узніклі праблемы. Падчас праверкі ў іх забралі дакументы і «пасадзілі» перад будкай памежнага кантролю.

У адной з дзяўчат, спыненых на пашпартным кантролі, праверылі тэлефон, правялі гутарку, «зрабілі мазгі», паведаміла крыніца «Медыязоны». Праз дзве гадзіны яе адпусцілі.

Яшчэ адна пасажырка пакінула аэрапорт у суправаджэнні двух сілавікоў. Па словах крыніцы, супрацоўнікі адказалі яе хлопцу, што забіраюць яе «пагаварыць». Пазней высветлілася, што на гугл-дыску ў тэлефоне ў дзяўчыны знайшлі «даўнейшыя фота з жаночых маршаў і таму яе пакінулі ў міліцыі да раніцы».

Пазней стала вядома, што яна знаходзіцца ў Следчым камітэце.

Вядома, што ў 2020 годзе беларуску затрымлівалі падчас пратэстаў, суд прызначыў ёй штраф паводле артыкула 23.34 КаАП.

Знаёмы затрыманай распавёў, што перад вылетам яна выдаліла тэлеграм. Пасля праходжання мяжы сябар напісаў ёй, паведамленне якое аказалася прачытаным.

Чытайце таксама:

Затрымалі Алену Анісім

«Там, дзе паляць кнігі, урэшце спаляць таксама і людзей». КДБ знішчыў 25 кніг, канфіскаваных у Дзяніса Івашына

Анархіста Дзмітрыя Дубоўскага пасля 2 месяцаў у ШІЗА адправілі ў ПКТ

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
56