У першую чаргу новыя віды рэкламы з'явяцца ў падборках на галоўнай старонцы з відэа, якія найбольш уцягваюць. Ролікі будуць «высокавізуальнымі» і з QR-кодамі для пераходу на старонкі брэндаў.

Гледачы будуць бачыць адзін доўгі рэкламны ролік замест двух паслядоўных 15-секундных, але кароткія аб'явы пры гэтым не знікнуць зусім.

Замовіць 30-секундную рэкламу можна будзе на YouTube Select — спецыялізаванай рэкламнай платформе, якая дазваляе выбіраць і распаўсюджваць рэкламу на каналах з найбольшай аўдыторыяй.

YouTube паведамляе, што 70% паказаў Select прыпадае на тэлевізары, таму новы фармат дасць рэкламадаўцам магчымасць паказваць больш сваіх паслуг або прадуктаў такім чынам, каб гэта дазваляла «больш багата расказваць гісторыі». На гэты момант гэты фармат шырока даступны ў ЗША і Канадзе, а ў канцы гэтага года ён будзе распаўсюджвацца па ўсім свеце.

Зусім нядаўна YouTube пачаў забараняць прагляд відэа тым, хто карыстаецца блакавальнікамі рэкламы. Адзінае выйсце з гэтага — аплата Premium-падпіскі.

Чытайце таксама:

Гугл можа выдаць гісторыю вашых перамяшчэнняў. Як абараніць ваш Google-акаўнт — падрабязны гайд

Як пачысціць і абараніць ваш YouTube — падрабязны гайд

YouTube дазволіў мацюкацца: правілы змякчылі для прыцягнення аўтараў

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
15