Канстанціна Баяндзіна адпусцілі
Сёння з'явілася інфармацыя пра затрыманне аршанскага шоўмена Канстанціна Баяндзіна, калі ён вяртаўся з Масквы. Але аказалася, што ў выніку нічога надта сур'ёзнага з ім не адбылося.
Беларуская асацыяцыя журналістаў паведаміла, што Канстанцін Баяндзін на волі. У яго, маўляў, праверылі тэлефон і адпусцілі.
Канстанцін Баяндзін працуе шоўменам у Маскве. Паводле інфармацыі выдання оrsha.eu, ён уваходзіць у каманду вядомага блогера Улада Бумагі ці супрацоўнічаў з ёй.
Канстанцін скончыў факультэт журналістыкі БДУ, быў пераможцам конкурсу «Містар-журфак» і нават «Студэнтам года БДУ».
Чытайце таксама:
Судзяць былую бухгалтарку Мінскага элетратэхнічнага завода — імаверна, за перадачу даных «Чорнай кнізе Беларусі»
У Брэсце асудзілі двух лекараў па «справе артапедаў»
Марыю Калеснікаву па-ранейшаму «прэсуюць» у калоніі
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ