Здымак затрыманай пары публікуюць расійскія каналы
«База» піша, што затрыманыя 34-гадовы гамяльчук Дзмітрый Г. з жонкай Юліяй.
Паводле SHOT, грамадзянін Беларусі з жонкай прыехалі да сажалкі ў Паўночным Чартанаве на аўто, дасталі з багажніка шары, муж іх запусціў, а жонка здымала на тэлефон. Пасля гэтага пара хутка знікла з месца. Але іх затрымалі. Цяпер з імі працуюць сілавікі.
Сцяг быў запушчаны 22 мая над раёнам Чартанава. Відэа з акцыі запосцілі таксама ў канале Легіёна «Свабода Расіі», які ў гэты дзень пачаў дыверсійную акцыю ў Белгарадскай вобласці Расіі.
Чытайце таксама:
Украінцы захапілі памежны пункт, падышлі да горада Грайварана ў Белгародскай вобласці





