Павел Мажэйка

Павел Мажэйка

За што арыштавалі Паўла, дакладна невядома, адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні. 20 верасня праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі Паўла палітычным вязнем. У абарону журналіста з патрабаваннем яго вызвалення выступіла таксама Еўрапейская федэрацыя журналістаў.

У сеціве з’явілася старонка, прысвечаная Паўлу Мажэйку. Сайт распавядае, хто такі Павел, чаму ён чалавек-легенда і як яго можна падтрымаць.

Павел Мажэйка — вядомы журналіст, менеджар культуры, стваральнік ліквідаванай уладамі культавай гродзенскай прасторы «Цэнтр гарадскога жыцця», каардынатар выдавецкай ініцыятывы «Гарадзенская бібліятэка», якая спецыялізавалася на выданні кніг аўтараў з Гродна і пра Гродна.

У сакавіку 2021 года Паўла Мажэйку затрымалі разам з мастаком Алесем Пушкіным, які выставіў у «Цэнтры гарадскога жыцця» партрэт дзеяча антысавецкага руху часоў Другой сусветнай вайны. У дачыненні да Паўла распачалі крымінальную справу «за наўмысныя дзеянні, скіраваныя на рэабілітацыю і апраўданне нацызму».

Але пасля 72 гадзін затрымання Паўла вызвалілі з фармулёўкай «зніклі падставы для затрымання». У канцы 2021 года крымінальную справу супраць яго спынілі. Пасля гэтага Павел мог з'ехаць з Беларусі, аднак ён заставаўся ў краіне.

Падтрымаць журналіста можна, даслаўшы паштоўку альбо грашовы перавод па адрасе: 230023, г. Гродна, турма №1, СІЗА, вул. Кірава, 1, Мажэйку Паўлу Іванавічу.

За кратамі знаходзяцца 33 журналісты.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4