«Гэта будуць базавыя наземныя трэніроўкі ўкраінскіх пілотаў, пасля якіх яны будуць гатовыя да больш спецыялізаванай падрыхтоўкі па кіраванні знішчальнікамі F-16 (або іншымі вайсковымі самалётамі)», — сказаў суразмоўца.

Украіна спадзяецца адправіць на навучанне тых, хто ўжо добра валодае англійскай мовай, каб паскорыць працэс падрыхтоўкі.

Трэніроўка па курсе НАТА «Увядзенне ў асновы кіравання знішчальнікамі» будзе ўключаць трэнажоры і рэальныя самалёты.

На мінулым тыдні Вялікабрытанія абвясціла аб пачатку працы міжнароднай кааліцыі краін, скіраванай на навучанне ўкраінскіх лётчыкаў на знішчальніках чацвёртага пакалення, у тым ліку і F-16. У кааліцыю ўжо ўваходзяць Вялікабрытанія, Нідэрланды, Бельгія, Данія, ЗША і Партугалія.

Выконваючы абавязкі міністра абароны Даніі Траэльс Лунд Поўльсэн заявіў, што ўкраінскія пілоты могуць пачаць трэніроўкі на знішчальніках F-16 у ліпені. Нарвегія падтрымае падрыхтоўку і навучанне ўкраінскіх пілотаў і персаналу на знішчальніках F-16.

Чытайце таксама:

Ці чакаюць Украіну жахлівай сілы ўдары з паветра ўсёй масай расійскай авіяцыі? 

Еўрасаюз зможа паставіць Украіне F-16 ужо хутка — Барэль 

Байдэн пагадзіўся дапамагчы Украіне падрыхтаваць пілотаў для F-16 — CNN

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0