Ілюстрацыйнае фота gur.gov.ua

Ілюстрацыйнае фота gur.gov.ua

«Яны змагаліся за Бахмут і здзейснілі подзвіг, які не дазволіў ворагу наступаць далей углыб нашага Усходу. Кожны з іх — герой нашай дзяржавы. Сярод тых, каго вяртаем з палону, нямала лічыліся без вестак зніклымі. Родныя гэтых людзей прайшлі складаны этап», — напісаў у тэлеграме кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ермак.

«Наш сапраўдны дом там, дзе пра нас думаюць. Украіна, якую мы будуем усе разам, — гэта месца, дзе чалавек, грамадзянін, ёсць найвышэйшай каштоўнасцю. Краіна, у якой думаюць пра людзей. Наша грамадства думае якраз такімі катэгорыямі. Усе нашы людзі будуць дома. Працуем над гэтым далей. І кожны абмен робіць нас на крок бліжэйшымі да гэтай мэты», — дадаў ён.

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1