З 30 мая і да 19 ліпеня ён перадаваў інфармацыю аб размяшчэнні ўкраінскіх вайскоўцаў і наступствах расійскіх абстрэлаў: дасылаў скрыншоты карт з адзнакамі і галасавыя паведамленні, піша «Украінская праўда».

Яго суразмоўца, у сваю чаргу, атрыманую інфармацыю перадаваў сакрэтнаму пазаштатнаму супрацоўніку «ДНР» і былому начальніку разведкі артылерыі 100-й брыгады ДНР.

У чэрвені 2022-га хлопца дадалі ў закрытую групу ў тэлеграме, удзельнікамі якой былі работнікі спецслужбаў РФ і незаконных узброеных фармаванняў, а таксама іншыя завербаваныя карэкціроўшчыкі.

12 ліпеня 2022 года хлопец перадаў скрыншоты карты з адзнакамі пра месцазнаходжанне асабістага складу і ваеннай тэхнікі і сродак сувязі Starlink. 19 ліпеня расіяне абстралялі гэтую пазіцыю. У той жа дзень абвінавачаны схадзіў у разведку на месца пападання ракет.

Пасля гэтага ён паведаміў, што ўкраінскія вайскоўцы ўсё яшчэ там застаюцца. 22 ліпеня акупанты абстралялі аб'ект другі раз.

Хлопца затрымалі ў жніўні 2022 года і ўзялі пад варту. Цяпер яму не больш за 17 гадоў.

Дзеянні абвінавачанага кваліфікавалі як калабаранцтва.

У судзе юнак віну прызнаў цалкам і ад дачы паказанняў адмовіўся. Яго прысудзілі да 10 гадоў турэмнага пакарання.

Клас
18
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5