Скрыншот відэа

Скрыншот відэа

Зборная Латвіі (галоўны трэнер Харыйс Віталіньш) у сваёй гісторыі яшчэ ні разу не даходзіла да паўфіналу. Да гэтага каманда чатыры разы гуляла на стадыі 1/4 фіналу: у 2000, 2004, 2008 і 2018 гадах.

Шайбы сёння закінулі Яніс Якс, Мікс Індрашыс і Данс Лачмеліс.

У іншым чвэрцьфінале Канада перамагла гаспадароў спаборніцтваў Фінляндыю — 4:1.

Нагадаем, што некалькімі гадзінамі раней Нямеччына выйграла ў Швейцарыі 3:1, а ЗША ў Чэхіі — 3:0. 

Такім чынам, у паўфіналах у суботу згуляюць ЗША — Нямеччына і Латвія — Канада. 

Матч за трэцяе месца і фінал пройдуць у нядзелю.

І паўфінал, і фінал пройдуць у Тамперэ.

Клас
32
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0