Селін Дыён — канадская спявачка, але ў 1988 годзе выйграла Еўрабачанне, выступаючы ад Швейцарыі. Фота: Jacques Boissinot / The Canadian Press via AP

Селін Дыён — канадская спявачка, але ў 1988 годзе выйграла Еўрабачанне, выступаючы ад Швейцарыі. Фота: Jacques Boissinot / The Canadian Press via AP

Канадская спявачка Селін Дыён адмяніла ўсе канцэрты ў Еўропе, якія павінны былі прайсці ў рамках яе сусветнага турнэ, з-за рэдкага неўралагічнага захворвання, піша The Guardian. Выступы, запланаваныя на 2023 і 2024 гады, не адбудуцца.

«Мне шкада хваляваць усіх вас ізноў. Я вельмі старанна працую над аднаўленнем сваіх сіл, але турнэ можа быць вельмі цяжкім, нават калі ты здаровы на 100%. Было б несумленна працягваць пераносіць канцэрты, і хоць гэта разбівае мне сэрца, нам лепш адмяніць усё цяпер, пакуль я не буду сапраўды гатовая зноў з'явіцца на сцэне. Я хачу, каб усе вы ведалі: я не здаюся, і я не магу дачакацца, калі ўбачу вас ізноў», — гаворыцца ў звароце 55-гадовай спявачкі да прыхільнікаў.

У канцы 2022 года стала вядома, што ў Селін Дыён дыягнаставалі вельмі рэдкае неўралагічнае захворванне — сіндром мышачнай скаванасці. Яно сустракаецца прыкладна ў аднаго чалавека на мільён. Сімптомы захворвання — моцныя спазмы і скаванасць, што нарастае з часам. Цалкам вылечыць сіндром пакуль немагчыма.

Чытайце таксама:

Спявачка Селін Дыён, магчыма, больш не зможа выступаць

«Адна бабуля завяшчала, каб яе хавалі пад Селін Дыён». Вядоўцы рытуальных цырымоній расказваюць пра сваю работу

Акцёры фільма «Рамэа і Джульета» прайгралі пазоў, пададзены з-за сцэны з агаленнем

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
3