КДБ зацікавіўся данатамі не толькі праз фэйсбук — «Беларусь галаўнога мозга»
Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозга», КДБ запытвае ў беларускіх банках інфармацыю пра беларусаў, якія з 2021 года куды-небудзь данацілі праз PayPal і сэрвіс Buy me a coffee.
Паводле інфармацыі канала, сілавікоў цяпер цікавяць нават данаты музыку Змітру Вайцюшкевічу. Крыніца папярэджвае пра магчымыя гутаркі ў сувязі з гэтым у КДБ.
Buy me a coffee — амерыканская краўдфандынгавая кампанія, якая базуецца ў Сан-Францыска. Яна аказвае паслугі па зборы ахвяраванняў для стваральнікаў прадукту.
Чытайце таксама:
Як можна заданаціць і падтрымаць палітвязняў: спіс арганізацый
Беларусу ўдалося дабіцца ад Meta прыхавання звестак пра свой данат праз фэйсбук
«Акрамя раздрукоўкі з банка, што я рабіла плацяжы праз фэйсбук, у іх нічога няма». Яшчэ адзін чалавек у дэталях расказаў пра 4-гадзінны шантаж данатамі
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ