Рэджэп Таіп Эрдаган. Фота: Firdia Lisnawati / AP

Рэджэп Таіп Эрдаган. Фота: Firdia Lisnawati / AP

Афіцыйных жа вынікаў пакуль не было. Паводле апошніх афіцыйных звестак выбарчай камісіі, якая падлічыла 75% галасоў, Эрдаган мае 53,41%, Кылычдароглу — 46,59%. 

Агенцтвы, якія даюць лічбы, арыентуюцца на даныя пра падлічаныя адчыненыя скрыні. Яны ўсе называюць Эрдагана пераможцам.

Выступаючы перад сваімі прыхільнікамі, Эрдаган сам абвясціў сябе пераможцам выбараў.

Лідары розных краін пачалі віншаваць Эрдагана з перамогай на выбарах. Сярод тых, хто паспяшаўся гэта зрабіць, — прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан, прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў і эмір Катара.

Рэджэп Таіп Эрдаган кіруе краінай 20 гадоў. У першым туры два тыдні таму яму не хапіла менш за паўпрацэнта для перамогі.

Ён атрымаў 49,5% галасоў, а кандыдат аб'яднанай апазіцыі Кемаль Кылычдароглу — 45%. Трэці кандыдат, прадстаўнік правага нацыяналістычнага крыла турэцкай палітыкі, Сінан Аган атрымаў 5,7% і заклікаў сваіх прыхільнікаў галасаваць у другім туры за Эрдагана.

Чытайце таксама:

Курс турэцкай ліры ўпаў да чарговага гістарычнага мінімуму

Выбары стагоддзя ў Турцыі: чаму за імі сочыць уся Еўропа

Эрдаган назваў першы тур «святам дэмакратыі» і ўпэўнена сказаў, што пераможа ў другім

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
3