Польскія санкцыі

У новы санкцыйны спіс уключылі 159 дэпутатаў Нацыянальнага сходу. Але адмысловы іх адбор гэтым разам ніхто не рабіў. МУС Польшчы адзначыла, што астатнія дэпутаты, якіх няма ў пераліку цяпер, проста былі ўключаныя ў санкцыйныя спісы раней.

Акрамя таго, у спіс уключаныя 76 суддзяў, 7 пракурораў, 32 прадстаўнікі мясцовых адміністрацый, 28 службовых асоб і супрацоўнікаў праваахоўных структур.

У спіс таксама ўвайшлі прадстаўнікі дзяржаўных медыя, якія займаюцца прапагандысцкай дзейнасцю (23 чалавекі), спартсмены і спартыўныя актывісты (24 чалавекі), супрацоўнікі беларускіх офісаў, дзяржаўных устаноў і прадпрыемстваў (8 чалавек), людзі, якія працуюць у сферы культуры і навукі (8 чалавек).

Пад санкцыі патрапілі прадпрымальнікі, звязаныя з расійскім капіталам. Гэта 15 грамадзян Расіі і 1 беларус. Сярод 20 гаспадарчых суб'ектаў, якія трапілі пад санкцыі, 19 звязаныя з Расіяй і 1 — з Беларуссю.

«Гэтыя асобы прасоўвалі беларускі рэжым, а таксама ўдзельнічалі ў легітымацыі і падтрымцы рэпрэсіўнай палітыкі ўладаў у Мінску. Яны таксама нясуць адказнасць за палітычна матываваны прысуд у дачыненні да Андрэя Пачобута, вынесены на падставе лжывых абвінавачванняў», — гаворыцца ў заяве польскага МУС.

«Асобы, уключаныя ў спіс, таксама збіралі матэрыялы і вялі разгляды з прычыны ўдзелу беларусаў у дэмакратычных пратэстах. Асобы, уключаныя ў санкцыйны спіс, нясуць адказнасць за прымяненне фізічных і псіхалагічных катаванняў, збіванняў, запалохвання і дыскрымінацыі ў дачыненні да польскай меншасці. Асобы, уключаныя ў спіс, таксама былі датычныя да знішчэння польскіх могілак і помнікаў у Беларусі. Сярод тых, каго закранулі абмежаванні, былі асобы, адказныя за арганізацыю нелегальнай міграцыі ў Польшчу і краіны Балтыі», — таксама ўдакладняецца ў гэтай заяве.

Пра намер увесці новыя санкцыі польскі ўрад паведаміў 26 мая — адразу пасля таго, як Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў апеляцыю на прысуд журналісту Андрэю Пачобуту і пакінуў яго ў сіле. У лютым Пачобута прысудзілі да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у Еўрапейскім судзе патрабавалі зняць з іх санкцыі. Не атрымалася

Прафсаюзы свету заклікалі ўвесці поўную эканамічную блакаду лукашэнкаўскага рэжыму

Польшча можа забараніць рух праз мяжу грузавікоў з беларускімі і расійскімі нумарамі

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1