Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Беларускае пытанне ў парадку дня рады стаяла першым і атрымала станоўчае рашэнне, ніхто не выступіў супраць.

Сквер, якому вырашылі даць такую назву, узнікне на вуліцы Электрычнай побач з консульствам Беларусі ў Беластоку.

Такім чынам мясцовыя ўлады выйшлі са складанай сітуацыі, да якой прывяло рашэнне, прынятае на гарадской радзе ў верасні 2022 года. Тады частцы вуліцы Электрычнай, дзе каля 20 гадоў месціцца консульства Рэспублікі Беларусь, ад вуліцы Варшаўскай да вуліцы Яна Клеменса Браніцкага, далі назву вуліцы Вольнай Беларусі. Але жыхары вуліцы выступілі супраць і пачалі збіраць подпісы за вяртанне ранейшай назвы. Урэшце Ваяводскі адміністратыўны суд у пачатку сакавіка 2023 года прызнаў рашэнне гарадской рады неправамоцным.

Кіраўніцтва Беластока абяцала выйсці з гэтай сітуацыі, і закладанне скверу аказалася вельмі дарэчным, бо на гэта не трэба атрымліваць згоды жыхароў.

«Гэта найлепшае выйсце ў гэтай сітуацыі, якое і так, безумоўна, будзе раздражняць рэжым Лукашэнкі», — напісаў з гэтай нагоды ў сваіх сацыяльных сетках намеснік прэзідэнта Беластока Рафал Рудніцкі.

Чытайце таксама:

Выкладанне беларускай мовы ў беларускіх ліцэях на Падляшшы могуць зрабіць факультатыўным. Беларусы пратэстуюць

«Гэта зробіць нас толькі мацнейшымі». Беларускія выдаўцы прадавалі кнігі на кірмашы ў Беластоку

«На застаўцы тэлефона і камп'ютара да гэтай пары ёсць Беларусь». Як сябе самаідэнтыфікуюць беларусы, што выраслі ў іншых краінах

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0