На мяжы з Расіяй. Фота ілюстрацыйнае
Паводле абвінавачання, у жніўні 2022 года прадпрымальнік Е. на аўтамабілі Toyota Land Cruiser перамясціў з Расіі ў Беларусь «прадметы ўзбраення».
Абвінавачаны, паводле пракуратуры, прызнаў сваю віну ў поўным аб'ёме. Раней на працягу доўгага часу ён праходзіў службу ў войску, у сувязі з чым валодаў ведамі ў сферы ўзбраення.
На падставе ч. 1 арт. 333-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь абвінавачанаму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 6 гадоў са штрафам у памеры 400 базавых велічынь (14,8 тысячы рублёў).
Чытайце таксама:
Польскі генерал адказаў Лукашэнку і назваў перадумовы вызвалення Беларусі
Як ацэнка сілаў беларускіх добраахвотнікаў уплывае на палітыку Лукашэнкі





