Аліна Горава
Суддзя Дзмітрый Сасноўскі прызначыў палітзняволенай Аліне Горавай адзін год «хатняй хіміі», Уладзіславу Лагуценку і Аляксею Цыганаву — 2,5 года і 2 гады «хатняй хіміі» адпаведна.
Аліну Гораву, у якой у турме абвастрыліся праблемы са здароўем, вызвалілі ў зале суда пасля двух месяцаў зняволення. Дагэтуль яна стала сумнавядомай праз выключна нялюдскае з ёй абыходжанне.
Пасля затрымання праз жорсткія ўмовы ў ІЧУ ў Аліны абвастрыліся хранічныя захворванні нырак і жаночых органаў. Увечары 30 сакавіка Аліне стала блага, таму ёй выклікалі хуткую дапамагу. Аднак сілавікі не дазволілі шпіталізаваць затрыманую, а ў магілёўскай турме ў медыцынскай дапамозе ёй адмовілі, нягледзячы нават на дрэнныя аналізы. Турэмны доктар адмовіўся лячыць яе антыбіётыкамі і шпіталізаваць.
Чытайце таксама:
Гомельскага бармена Вятошкіна асудзілі на пяць гадоў хатняй хіміі
«Дэманстраваў V-падобны жэст». Мужчыну асудзілі за ўдзел у пратэстах
Палітвязень Віктар Сядоў выйшаў на волю. Яго вінавацілі ва ўзвядзенні барыкад каля «Рыгі»





