Мацей Вонсік. Фота: PAP

Мацей Вонсік. Фота: PAP

«Польшча — акно ў свет для Беларусі. Хай Беларусь карыстаецца гэтым акном разважліва і рацыянальна. Мы не пагаджаемся ні на які пераслед польскіх дзеячаў. Будзем рэагаваць усё мацней», — заявіў Вонсік.

Таксама ён адзначыў, што Польшча чакае ад беларускага боку вызвалення Андрэя Пачобута. І толькі пасля таго можна будзе казаць пра магчымасць хоць бы якога паслаблення накладзеных санкцый.

Учора з'явілася інфармацыя, што з 1 чэрвеня і да асаблівага распараджэння Польшча закрывае рух праз беларуска-польскую мяжу для грузавых аўтамабіляў, цягачоў, прычэпаў і паўпрычэпаў, саставаў транспартных сродкаў, зарэгістраваных у Беларусі і Расіі.

Акрамя таго, кіраўнік МУС Польшчы вырашыў уключыць у санкцыйны спіс 365 прадстаўнікоў беларускага рэжыму, а таксама 20 структур і 16 прадпрымальнікаў, пераважна звязаных з расійскім капіталам.

Усё гэта — рэакцыя на рашэнне лукашэнкаўскага суда асудзіць журналіста і актывіста польскай меншасці ў Беларусі Андрэя Пачобута да васьмі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 26 мая Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў апеляцыю і пакінуў прысуд у сіле.

Чытайце таксама:

Польшча закрыла мяжу для прычэпаў на беларускіх і расійскіх нумарах — як гэта адаб'ецца на Беларусі?

Перачапляць прычэпы будзе нельга, але перагружаць грузы яшчэ можна — Мытны камітэт

Польшча ўвяла за Пачобута новыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў і сілавікоў

Клас
15
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1