Джэймс Клеверлі (справа) падчас сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім у Кіеве восенню 2022 года. Фота: James Cleverly / Twitter

Джэймс Клеверлі (справа) падчас сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім у Кіеве восенню 2022 года. Фота: James Cleverly / Twitter

Адказваючы на пытанне пра сённяшнюю атаку беспілотнікаў на Маскву і пра тое, ці мае Украіна права атакаваць расійскую тэрыторыю, Клеверлі сказаў, што не будзе рабіць здагадак пра сутнасць атакі. Аднак ён дадаў, што Украіна мае «законнае права абараняць сябе».

«Яны маюць законнае права рабіць гэта ў сваіх межах, але таксама маюць права выкарыстоўваць сілу па-за імі, каб падарваць здольнасць Расіі накіроўваць сілу на саму Украіну», — адзначыў брытанскі міністр.

Па словах Клеверлі, «легітымныя вайсковыя цэлі» па-за межамі Украіны — тое частка яе самаабароны. «Мы павінны гэта прызнаць», — падкрэсліў ён.

Раніцай 30 мая, як паведамлялі расійскія медыя, ад 25 да 32 беспілотнікаў атакавалі Маскву. У выніку атакі былі пашкоджаныя прынамсі два шматпавярховыя дамы. Паведамляецца, што большасць дронаў збілі на падлёце да расійскай сталіцы, у тым ліку адзін нібыта недалёка ад рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна.

Чытайце таксама:

Пуцін у курсе, але рабіць заявы наконт маштабнай атакі дронаў на Маскву не будзе — Пяскоў

МУС Расіі абвясціла ў вышук галоўнакамандуючага УСУ Валерыя Залужнага

«Свет павінен бачыць, што тэрор прайграе». Зяленскі заявіў, што тэрміны руху войскаў зацверджаныя

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0