Фота: «Наша Ніва»
У 2023 годзе гэта ўжо пятае зніжэнне стаўкі рэфінансавання. З 23 студзеня стаўка склала 11,5%, з 1 сакавіка — 11%, з 3 красавіка — 10,5%, з 2 мая — 10%.
Самая нізкая стаўка рэфінансавання ў гісторыі Беларусі была ўстаноўлена 1 ліпеня 2020 года — 7,75%.
Стаўка рэфінансавання ўплывае на стаўкі па крэдытах. Некаторыя з іх, напрыклад, крэдыты на куплю жылля, прывязаныя менавіта да яе.





