Дом знаходзіцца ў СТ «Надзея-Шчарбіны» за 25 км ад Мінска. Там на ўчастку 7,25 соткі ў 2018 годзе быў пабудаваны дом з ацыліндраванага бруса, дах пакрылі андулінам. Дачу ўзвялі на два паверхі. У выніку плошча загараднага аб'екта складае 103,8 м².

Уладальнікі вырашылі не хаваць брус на першым паверсе. Дадатковае аздабленне ёсць толькі ў спальных пакоях на другім паверсе, сцены якіх адрозніваюцца светлым адценнем.

На першым паверсе размясціліся гасцёўня, сталовая і кухня. У інтэр'еры няма лішніх дэталяў — усё абстаўлялася па неабходнасці. 

Тут ёсць модная канапа і сталы з крэсламі, шафа і камода. Мэблю набылі некалькі гадоў таму, але карысталіся ёй толькі летам і толькі па выхадных. Дастанецца пакупнікам і тэхніка: халадзільнік, пасудамыйка, індукцыйная варачная панэль, помпа, якая падвышае напор вады.

На другім паверсе размясціліся дзве спальні. Абсталяваннем дачы займалася гаспадыня хаты — дызайнер інтэр'ера.

У хаце таксама маецца і санвузел з душавой кабінай. Вада на дачы сезонная, усталяваны бойлер. Ацяплялі дом з дапамогай каларыфера. 

Аўтар аб'явы расказаў, што дом будавалі для летняга адпачынку: «Хацелі схавацца ад спякоты, таму пра свідравіну і ацяпленне не думалі». Каналізацыя тут мясцовая.

Дача пабудавана з прасторнай тэрасай на першым паверсе і балконам на другім.

Купіць дачу можна за 69 тысяч даляраў.

Чытайце таксама:

У цэнтры Мінска прадаюць хату, якой больш за 100 гадоў 

У доме для эліты БССР у Мінску прадаюць кватэру — там захавалася нават савецкае бідэ

За колькі купляюць кватэры ў элітным новым квартале каля плошчы Перамогі?

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
3