Андрэй Швед. Фота: БелТА

Андрэй Швед. Фота: БелТА

Разглядаліся, як пішацца, звароты звыш 20 асоб.

Некаторыя грамадзяне, якія раней атрымалі адказы камісіі, ужо вярнуліся на радзіму, сцвярджае Генпракуратара, але прозвішчаў, фота і месца дыслакацыі не падае.

Нагадаем, што ўказ пра стварэнне камісіі па вяртанні Лукашэнка падпісаў сёлета на пачатку лютага. Яе ўзначаліў генпракурор Андрэй Швед. У яе складзе сярод іншых старшыня КДБ Іван Церцель, прапагандыст Рыгор Азаронак, сенатар Дзмітрый Баскаў і Юрый Васкрасенскі.

Камісія просіць дасылаць пакаянныя лісты на адрас Генеральнай пракуратуры альбо на электронную пошту. Дазволена пісаць на беларускай мове.

У першы месяц, па сцвярджэнні камісіі, паступіла 23 заявы, а ў пачатку мая іх колькасць вырасла да 70.

«Я не буду казаць пра лічбы і анансаваць нейкія прозвішчы. Гэта нельга рабіць, таму што мы дакладна ведаем, што гэтыя асобы за мяжой апрацоўваюцца актыўна, некаторых з іх запалохваюць, каб яны не прыязджалі сюды», — тлумачыў Швед, чаму ў камісію не звяртаюцца актыўна.

«Упэўнены, прыйдзе час, калі людзі прыедуць, спакойна тут будуць жыць. У сродкаў масавай інфармацыі будзе магчымасць пагутарыць і з першых вуснаў даведацца, як гэта ўсё было», — сказаў генпракурор, відаць, намякаючы на тое, што па вяртанні людзей будуць прымушаць даваць інтэрв'ю дзяржСМІ.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0