Паводле БелТА, грамадзяне Латвіі, якія пражываюць у Беларусі, 31 мая выйшлі на пікет да консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску, каб выказаць сваю незадаволенасць латвійскай выбарчай сістэмай. 

«Медиазона. Беларусь» заўважыла, што ў руках у «пратэстоўцаў» былі карыкатуры з праўладнай прапагандысцкай газеты «Мінская праўда». 

У Латвіі сёння адбыліся прэзідэнцкія выбары. 

Дэпутаты Сейма абралі прэзідэнтам Латвіі шматгадовага міністра замежных спраў Эдгара Рынкевіча, які выступае супраць дыктатарскага рэжыму ў Беларусі, заклікае да санкцый супраць беларускіх уладаў і падтрымлівае дэмакратычныя сілы Беларусі.

Да гэтай акцыі «пратэсты» ў Беларусі былі ў Гродне. Там супраць закрыцця межаў каля Генконсульства Польшчы выступалі незадаволенныя «простыя» палякі і «звычайныя гараджане»

Чытайце таксама:

Аўтар карыкатуры на каталіцкіх святароў у «Мінскай праўдзе» не разумее, чаму разгарэўся скандал

МУС не знайшло парушэнняў у скандальнай карыкатуры ў «Мінскай праўдзе»

«Нас не запугать». Вось хто ствараў пралукашэнкаўскія стыкерпакі ў тэлеграме

Клас
1
Панылы сорам
12
Ха-ха
26
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2