Фота: КМВА

Фота: КМВА

У выніку падзення абломкаў расійскіх ракет у Кіеве ёсць загінулыя і параненыя. Сярод загінулых дзіця, паведаміў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко.

«На жаль, колькасць ахвяр паветранага нападу расіян павялічваецца. У Дзяснянскім раёне ўжо трое загінулых і чатыры чалавекі атрымалі траўмы. Даныя абнаўляюцца і ўдакладняюцца», — сказаў ён.

Клічко дадаў, што ўсяго колькасць пацярпелых складае 14 чалавек, 9 з якіх шпіталізавалі.

Пазней Кіеўская адміністрацыя апублікавала фота наступстваў ракетнага ўдару ў Дняпроўскім раёне ўкраінскай сталіцы.

Чытайце таксама:

Белы дом: Мы супраць удараў па РФ, але вырашаць Украіне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
16