Фота: БелТА

Фота: БелТА

Выпускнікам базавай школы сёлета трэба здаць экзамены па чатырох прадметах: беларускай і рускай мове (пераказ, летась была дыктоўка), матэматыцы (кантрольная работа), гісторыі Беларусі (вусна).

На напісанне пераказу і кантрольнай работы па матэматыцы адведзена чатыры гадзіны.

Тэксты для правядзення выпускных экзаменаў у пісьмовай форме ў 9-м класе будуць, як і раней, аб'яўляцца ў сродках масавай інфармацыі і размяшчацца на сайце Міністэрства адукацыі.

Пісьмовыя экзамены пройдуць 1, 5 і 7 чэрвеня.

Выпускныя іспыты пачнуцца ўсюды адначасова а 9-й раніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0