Кожнае дзіця атрымлівае падарункі на суму, эквівалентную 100 еўра.

«У Беларусі ўсё яшчэ ёсць вялізная колькасць палітычных зняволеных і былых палітвязняў, у многіх з якіх ёсць дзеці. Ці варта казаць, што сродкаў, якія можа здабыць адзін з бацькоў, а часам і толькі бабулі ці дзядулі, ледзь хапае на пакрыццё побытавых выдаткаў.

Мы хочам падарыць дзецям, якія і так перажываюць вялізны стрэс ад расстання з бацькамі, моманты радасці.

Сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу ў арганізацыі летняга адпачынку для дзяцей палітвязняў і людзей, якія вызваліліся з турмы:

  • экскурсіі, вандроўкі, падарожжы, дзіцячыя летнікі;
  • адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.;
  • спартыўныя секцыі: басейн, тэніс, футбол;
  • рыштунак для гульняў: мячы, красоўкі, гульні, самакат, ровар, ролікі, пэндзлі, ватман.

На кожнае дзіця будзе выдзелена сума 100 еўра», — паведамляе фонд «Байсол».

Па стане на 19:30 1 чэрвеня сабрана 26 560 еўра з неабходнай сумы 26 500 еўра, паведаміў Андрэй Стрыжак.

У канцы 2022 года «Байсол» абвяшчаў збор на калядна-навагоднія падарункі дзецям палітвязняў, і праект быў паспяхова рэалізаваны.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1