Канада першай у свеце пачне друкаваць папярэджанні аб шкодзе курэння на кожнай асобнай цыгарэце. Фота: Міністэрства аховы здароўя Канады

Канада першай у свеце пачне друкаваць папярэджанні аб шкодзе курэння на кожнай асобнай цыгарэце. Фота: Міністэрства аховы здароўя Канады

«Тытунёвы дым шкодзіць дзецям», «Цыгарэты выклікаюць рак», «Яд у кожнай зацяжцы» — такія надпісы курцу немагчыма будзе не заўважыць, бо яны будуць на кожнай цыгарэце. Надпісы зробяць на англійскай і французскай мовах. 

«Новыя палажэнні пра вонкавы выгляд, упакоўку і маркіроўку тытунёвых вырабаў будуць часткай пастаянных намаганняў урада Канады па аказанні дапамогі дарослым, якія кураць, кінуць курэнне, па абароне моладзі і тых, хто не курыць, ад нікацінавай залежнасці і па далейшым зніжэнні прывабнасці тытуню», — гаворыцца ў прэс-рэлізе канадскіх чыноўнікаў аховы здароўя.

Новыя правілы ўступаюць у сілу 1 жніўня і будуць уводзіцца паэтапна: да ліпеня 2024 года папярэджанні пачнуць друкаваць на цыгарэтах павялічанага памеру, а да красавіка 2025 года — на звычайных.

Новае рэгуляванне з'яўляецца часткай планаў краіны знізіць ужыванне тытуню да менш чым 5% да 2035 года.

Чытайце таксама:

Курэнне марыхуаны павышае імавернасць развіцця шызафрэніі. Асабліва ўразлівыя хлопчыкі-падлеткі і юнакі

У Швейцарыі паралізаванаму мужчыну ўжывілі імпланты ў мозг і хрыбетнік. Цяпер ён зноў можа хадзіць

Штучны інтэлект дапамог навукоўцам стварыць новы антыбіётык супраць вельмі небяспечнай супербактэрыі

Клас
12
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1