Фота: koshka.top

Фота: koshka.top

У суботу 3 чэрвеня — пераважна без ападкаў, толькі ноччу на паўднёвым усходзе, а днём месцамі на поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя гадзіны ў асобных раёнах па Гомельшчыне чакаюцца навальніцы. Ноччу +1..+6°C, на паўднёвым усходзе Беларусі да +8°C, месцамі па краіне чакаюцца замаразкі 0..-2°С; максімальная тэмпература днём складзе +13..+19°С. У Мінску +14..+16°С.

У нядзелю пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі на поўначы краіны будуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу +1..+7°С, месцамі чакаюцца замаразкі 0..-2°C; днём будзе +16..+23°С. У Мінску ўдзень +19°С.

У панядзелак ноччу +5..+11°С, днём +17..+23°С, на поўдні краіны да +25°С. У Мінску днём +20°С.

У аўторак стане яшчэ цяплей. У Мінску будзе +22°С.

Таксама Белгідрамет выпісаў штармавое папярэджанне аб небяспечнай гідраметэаралагічнай з'яве (чырвоны ўзровень небяспекі).

У пятніцу — панядзелак на большай частцы тэрыторыі Гомельскай вобласці, а на астатняй тэрыторыі краіны месцамі захаваецца надзвычайная пажарная небяспека (5 клас). 5 чэрвеня (панядзелак) надзвычайная пажарная небяспека (5 клас) распаўсюдзіцца на большую частку Мінскай вобласці і Мінск.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0