Фота: БелТА

Фота: БелТА

«Скончыла працу міжведамасная камісія, якая правярала карэктнасць падліку вынікаў першага цэнтралізаванага экзамену.

Вынікі праверкі паказалі, што памылак няма, у тым ліку і ў методыцы разліку тэставых балаў. Разам з тым па колькасці зваротаў, якія да нас паступілі ад грамадзян, стала відавочна, што методыка занадта складаная.

Таму Аляксандрам Лукашэнкам дадзенае канкрэтнае даручэнне — спрасціць методыку разліку і зрабіць яе зразумелай для кожнага чалавека. Міністэрства адукацыі такую работу правяло, у яе распрацоўцы выкарыстоўваліся падыходы, якія ўжываліся пры правядзенні рэпетыцыйнага тэставання.

Ужо сёння будуць пералічаныя вынікі першага цэнтралізаванага экзамену і сёння ж размешчаныя на сайце РІКВ, а таксама ў асабістых кабінетах абітурыентаў. Вынікі другога ЦЭ таксама будуць разлічаныя па гэтай жа методыцы, іх можна будзе даведацца ў панядзелак», — сказаў Андрэй Іванец.

Ён адзначыў, што разам з вынікамі цэнтралізаванага экзамену — як першага, так і другога — апублікуюць табліцы пераводу першасных балаў у тэставыя, па якіх кожны абітурыент і кожны выпускнік зможа пераправерыць правільнасць і карэктнасць разліку сваіх вынікаў.

«Усім абітурыентам, якія рыхтуюцца да ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні, варта таксама разумець, што ўмовы правядзення і ЦЭ, і ЦТ будуць абсалютна ідэнтычныя. Гэта тычыцца як складанасці тэставых заданняў, якія цалкам адпавядаюць школьнай праграме, так і разліку тэставых балаў. Гэта вельмі важна, таму што мы павінны стварыць роўныя, зразумелыя, справядлівыя ўмовы як для ўсіх выпускнікоў гэтага года, так і для выпускнікоў мінулых гадоў, якія сёлета будуць мець магчымасць здаць тры цэнтралізаваныя тэставанні для паступлення ў нашы ўніверсітэты», — сказаў на заканчэнне кіраўнік адукацыйнага ведамства.

Акрамя таго, Міністэрства адукацыі працягне прыём грамадзян, і ў выпадку ўзнікнення пытанняў будуць дадзеныя тлумачэнні.

Чытайце таксама:

«У мяне ў галаве не ўкладваецца». Што выпускнікі і іх бацькі збіраюцца рабіць з вынікамі цэнтралізаванага экзамену?

Як падлічваюць балы на цэнтралізаваным экзамене і чаму гэта схема выклікала абурэнне

Бацькі задалі чыноўнікам свае пытанні пра цэнтралізаваны экзамен. Вось што ім патлумачылі пра пералік балаў

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1