Дзмітрый Пяскоў. Фота: kremlin.ru

Дзмітрый Пяскоў. Фота: kremlin.ru

Перадумоў для дыялогу па Украіне няма, хоць вакол усё больш разваг пра мірны працэс — пакуль абстрактных, пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша «Спутнік».

«Наконт дыялогу мы неаднаразова казалі, цяпер такога варыянту няма. Ён не праглядаецца, і ніякіх перадумоў няма», — сказаў Пяскоў, каментуючы сітуацыю вакол Украіны.

Аднак ён адзначыў, што навокал — як сярод экспертаў, так і сярод прадстаўнікоў еўрапейскіх краін — становіцца ўсё больш і больш абмеркаванняў «пакуль абстрактных, але разваг ўсё ж такі ўжо пра нейкі мірны працэс».

«Праўда, у гэтых развагах не гучыць нейкая палітычная воля да таго, каб браць пад увагу мэты і заклапочанасці нашай краіны. Для нас гэта галоўны прыярытэт», — патлумачыў Пяскоў.

Раней у Крамлі паведамлялі, што ў Маскве выступаюць супраць замарозкі ўкраінскага канфлікту і разглядаюць магчымасць толькі завяршэння «спецыяльнай ваеннай аперацыі» [так у Расіі называюць поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну — НН] для «забеспячэння сваіх інтарэсаў і дасягнення пастаўленых перад Расіяй мэтаў».

Як растлумачыў тады прэс-сакратар прэзідэнта Расіі, усе гэтыя мэты могуць быць дасягнутыя «з дапамогай СВА [вайны — НН] ці іншымі даступнымі сродкамі».

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7